З будынка мінскага клуба "ПМЖ" уначы эвакуявалі 25 чалавек

У Мінску "замініравалі" клуб-рэстаран "ПМЖ", які месціцца па вуліцы Прытыцкага. Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы. Пасля паведамлення пра тое, што ў памяшканні закладзенае выбуховае прыстасаванне, адтуль эвакуявалі 25 чалавек.

На месца прыехалі міліцыянеры і сапёры. Клуб быў правераны, але выбуховых рэчываў не знайшлі, інфармуе прэс-служба МНС.


Здымак з архіву. Фота: tut.by