З электрычкі Брэст-Мінск эвакуявалі пасажыраў
Пасажыраў электрычкі Брэст-Мінск давялося эвакуяваць з вагона праз задымленне. Пра гэты Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар міліцыі на транспарце Аляксандр Марчанка.
Ён распавёў, што інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 лістапада. Прычынай сталася замыканне ў абсталяванні вагона. Пацярпелых няма:
Марчанка: "У вагоне Брэст-Мінск адбылося задымленне. У выніку замыкання электраабсталявання ў размеркавальным электрашчыце. Непаладка ліквідавана паязной брыгадай. Пасажыры былі пераведзеныя ў суседнія вагоны".
Затрымка ў руху цягніка склала 47 мінут. Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну непаладкі і суму шкоды.