З гамбургскага музея выкралі чэрап знакамітага пірата

З музея гісторыі Гамбурга выкралі чэрап легендарнага пірата XIV стагоддзя Клаўса Штэртэбэкера (Stoertebecker — мянушка: “Той, хто выпівае куфаль нагбом”). Супрацоўнікі выявілі страту яшчэ 9 студзеня, аднак абвясцілі толькі цяпер, інфармуе Novonews.lv. Прызначаная ўзнагарода ў некалькі тысяч еўра за вяртанне рэліквіі.

Клаўс Штэртэбэкер быў пакараны смерцю разам са 73 сваімі таварышамі ў 1401 г. Яму адсеклі галаву і выставілі перад варотамі гавані.

У 1878 г. чэрап знайшлі і перадалі ў музей, у 2004 г. там жа паставілі рэкаструяваны па чэрапе бюст пірата.

Паводле легенды, якую прыгадаў беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, перад пакараннем смерцю Клаўс Штэртэбекер папрасіў пытаў бургамістра Гамбурга памілаваць тых з яго людзей, ўзбоч каго ён зможа прабегчы пасля таго, як яму адсякуць галаву. Абезгалоўленае цела здолела мінуць міма 11 чалавек, але потым занепакоены кат паставіў яму падножку.