З гомельскіх крамаў знікае масла
У магазінах Гомеля адзначаецца дэфіцыт масла. Паводле работнікаў крам, масла яны заказваюць, але не ведаюць, чаму яно не пастаўляецца ў поўным аб'ёме, паведамляе БелаПАН.
У аб'яднанні "Гомельмясамалпрам" перабоі з маслам звязалі з тым, што раней у Гомель пастаўлялі прадукцыю гандлёвыя маркі "Савушкін прадукт", "Бабуліна крынка" і інш. Але цяпер вытворцы іншых абласцей сышлі з малочнага рынку Гомельскай вобласці. У аб'яднанні выказалі меркаванне, што прычына сыходу — эканамічны інтарэс у іншым напрамку, і адзначылі, што, у прыватнасці, у Расійскай Федэрацыі высокі ўзровень цэн на масла.
У Гомельскім аблвыканкаме заявілі, што калі і ёсць дзесьці дэфіцыт, то вінаватыя ў гэтым загадчыкі магазінаў.