З Гродна ў Калінінград можна будзе лётаць самалётам два разы на тыдзень
Два разы на тыдзень - у аўторак і пятніцу - можна будзе лётаць самалётам з Гродна ў Калінінград. Першы рэйс адбудзецца 30 траўня. Кошт квітка будзе складаць каля 50 еўра. У дыспетчарскай гродзенскага аэрапорту кажуць, што на сённяшні дзень
гэта адзіны рэйс, які запаўняецца напоўніцу. Дарэчы, у Калінінград
можна будзе лётаць і з іншых абласных цэнтраў нашай краіны.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна