З Магілёўскай спецшколы закрытага тыпу збеглі два падлеткі

Зранку 24 жніўня з Магілёўскай спецшколы закрытага тыпу ўцяклі два падлеткі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

Па звестках валанцёраў, здарэнне адбылося прыкладна а 5-й гадзіне раніцы. Са спецшколы ўцяклі 15-гадовы ўраджэнец Пінска Андрэй Кахавец і 13-гадовы жыхар Петрыкаўскага раёна Алег Філіпаў.

Дарэчы, са спецустановаў для падлеткаў у Магілёве перыядычна адбываюцца ўцёкі.

У Магілёве са спецвучэльні зноў збеглі “складаныя” падлеткі