З Магілёва дэпартуюць нямецкіх валанцёрак

Зранку 24 сакавіка ў магілёўскім педінстытуце былі затрыманыя нямецкія валанцёры Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль. Як адзначае сайт "Вясна", студэнты запрасілі валанцёрак на сустрэчу. Міліцыянты даставілі іх у Ленінскі РАУС, абвінаваціўшы ў незаконнай дзейнасці. Зольвай Шорыс і Сюзане Паўль пагражае дэпартацыя. Валанцёркі прыехалі ў Беларусь каля пяці месяцаў таму па запрашэнні фонду "Блакітныя берагі" - грамадскага аб'яднання, якое працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацкімі здольнасцямі.