З Масквы ў Беларусь сёння адправілі "цягнік памяці"

Цягнік памяці "Масква — Мінск — Брэст — Масква" адправіўся раніцай у нядзелю з расійскай сталіцы. Сярод яго пасажыраў — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і каля 200 сябраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў Масквы. Як інфармуе сайт rusnovosti.ru, 21 чэрвеня цягнік зробіць першы прыпынак у Мінску, а 22 чэрвеня прыбудзе ў Брэст. Расіяне прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных чарговым угодкам пачатку Вялікай Айчыннай вайны.