З Нямеччыны экстрадзіравалі двух грамадзян Беларусі

Двух грамадзян Беларусі экстрадзіравалі праваахоўныя органы нашай краіны з Нямеччыны. З гэтай нагоды ў Нацыянальным аэрапорце і на авіярэйсе “Франкфурт – Мінск” былі ўжытыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі, паведамляе тэлеканал ОНТ. Мужчыны доўгі час хаваліся ў замежжы. Адзін з іх, жыхар Гродна, быў абвешчаны ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Другога абвінавачваюць у кіраўніцтве злачыннай групай, якая займалася ўхіленнем ад уплаты мытных плацяжоў падчас увозу грузаў на тэрыторыю Беларусі. Ад такой дзейнасці дзяржава згубіла больш за мільярд рублёў.