З пачатку зімы на Гомельшчыне ўзарваліся чатыры ацяпляльныя катлы
У Брагінскім раёне ў прыватным доме 14 студзеня адбыўся выбух ацяпляльнага катла. Як паведамілі БелаПАН выратавальнікі, ніхто не пацярпеў, выбух не выклікаў пажару. Кацёл на цвёрдым паліве падарваўся ў прыбудове да хаты. У выніку пашкоджаная сцяна, выбітыя шыбы. Прычынай надзвычайнага здарэння стала парушэнне правіл эксплуатацыі катла гаспадаром хаты: у сістэме падсілкоўвання не было вады.
Гэта ўжо чацвёрты такі выпадак з пачатку зімы ў Гомельскай вобласці. 5 студзеня кацёл падарваўся ў жылым доме ў Жлобіне. Прычынай стаў перагрэў прыстасавання з-за зачыненага расходнага вентыля. Была пашкоджаная сцяна і выбітыя шыбы.
Два ацяпляльныя катлы падарваліся ў двух райцэнтрах вобласці 22 снежня. У Лоеве ў краме з-за выбуху катла абваліліся дзве цагляныя сцяны. Выбух адбыўся з-за замярзання труб, што прывяло да парушэння цыркуляцыі вады. У Мазыры з-за выбуху катла абвалілася цагляная сцяны жылой хаты. У гэтым выпадку быў перавышаны дапушчальны тэмпературны рэжым прыстасвання — больш за 100 градусаў.