З падачы Азаранка і Вазняцкі Лукашэнка пералічыў заробак хворым дзецям
Аляксандр Лукашэнка пералічыў свой заробак на мэты дабрачыннага тэніснага матчу паміж Вікторыяй Азаранка і Каралінай Вазняцкі. Сабраныя ад продажу білетаў і аўкцыёну сродкі пойдуць на рахунак Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. На яго ж рахунак пайшоў заробак Лукашэнкі. Вікторыя Азаранка сказала, што яна ўдзячная за дапамогу кіраўніку краіны.
Азаранка: "Мы ўсе, найперш я і Караліна, павінны быць удзячныя. Выдатна тое, што ён зрабіў. І я спадзяюся, у акцыі прымуць удзел і іншыя людзі, іншыя арганізацыі. Гэта праблема не толькі дзяцей, а ўсёй краіны. Я таксама спадзяюся, што ў будучыні мы будзем дапамагаць яшчэ больш".
Нагадаем, што білеты на паядынак каштуюць ад 20 да 50 тысяч беларускіх рублёў. Дабрачынны матч будзе паказаны ў жывым эфіры тэлеканалу АНТ. Трансляцыя з мінскага Палацу спорту пачнецца ў 18.55.