З тэставання ў Беларусі выгналі 20 маладых людзей
Падведзеныя вынікі цэнтралізаванага тэставання па васьмі прадметах.
Гэта беларуская і руская мова, гісторыя Беларусі, біялогія, грамадазнаўства, матэматыка, хімія і фізіка. З аўдыторый за парушэнні былі выгнаныя 20 чалавек: 16 — за наяўнасць мабільнага тэлефона, 3 — за выяўленыя шпаргалкі, 1 — за спрацоўванне тэхнічнага прыстасавання з паліфанічнай мелодыяй. Сёлета гэтыя маладыя людзі не змогуць паступіць у ВНУ.
Варта адзначыць, што найбольш парушэнняў было выяўлена на ЦТ па рускай мове (11), а на тэставанні па беларускай мове, біялогіі і хіміі іх не было зусім.
Паводле стану здароўя не змаглі здаць цэнтралізаванае тэставанне 4 чалавекі, паведамляе БЕЛТА.