З уваходам Беларусі ў Мытны саюз падаражэе імпартнае мяса, — Эксперт
Імпартнае мяса падаражэе ў межах Мытнага саюза, у які з 6 ліпеня ўваходзіць і Беларусь. Гэта тлумачыцца тым, што ўвазныя пошліны на мясапрадукты цяпер уніфікуюцца з расійскімі. А ў Расіі яны істотна большыя, чым былі ў Беларусі, паведаміў у інтэрв'ю Еўрарадыё незалежны аналітык Сяргей Чалы: Сяргей Чалы: "Найперш гэта датычыцца мяса. Там ідзе вялікі рост пошлінаў. Напрыклад, на замарожаную свініну яны павышаюцца практычна на 100%. І гэты пратэкцыянісцкі захад, безумоўна, скароціць імпарт".
Па меркаванні адмыслоўцы, рост увазных пошлінаў стымулюе айчынны рынак мясапрадуктаў. Вялікае інтэрв'ю з Сяргеем Чалым наконт кантэкста і эканамічных наступстваў уваходжання Беларусі ў Мытны саюз неўзабаве слухайце ў эфіры Еўрарадыё і чытайце на нашым сайце.