З вайсковых баз Беларусі кралі зброю для злачынцаў у Расіі

У Маскве і Мінску затрымалі зламыснікаў, якія наладзілі бесперабойныя пастаўкі зброі з вайсковых баз у Беларусі расійскім крымінальным групоўкам. Аперацыя па затрыманні міжнароднай банды гандляроў зброяй праходзіла адначасова ў Беларусі і Расіі, паведамляе расійскі "5 канал". У кватэры кіраўніка групоўкі "Інтэрнацыянал" аператыўнікі знайшлі карабіны, пісталеты, сотні патронаў і выбухоўку.

Аператыўнікі сачылі за групоўкай каля года. Выявілася, што бандыты не толькі займаліся перапродажам старой баявой зброі, але і наладзілі збыт нядаўна выкрадзеных з беларускіх вайсковых часцей пісталетаў і аўтаматаў.

Але ніхто з затрыманых віну сваю не прызнае. Усе сцвярджаюць, што яны толькі паспяховыя калекцыянеры.