З-за чаго памёр Юрый Курненін?
Пра Курненіна распавядае яго сябар і партнёр па абароне мінскага “Дынама” 80-х Людас Румбуціс
Сёння ўначы на 56-м годзе жыцця нас пакінуў выбітны беларускі футбаліст 80-х гадоў Юрый Курненін. Ён быў адным з самых выніковых абаронцаў Савецкага Саюзу, за ўчэплівасць і трываласць яго называлі “Маленькі звярок”
Юрый Курненін нядаўна вывеў беларускую маладзёжную зборную па футболе ў васьмёрку найлепшых каманд Еўропы. Але замест падтрымкі, трэнер спазнаў хвалю крытыкі, маўляў, каманда слабая, раз не заваявала медалі. Курненін гэта моцна перажываў.
“Для мяне гэта поўная нечаканасць, поўная, — кажа сябар і партнёр Курненіна па абароне мінскага “Дынама” 80-х Людас Румбуціс. — Юра быў вельмі ранімы чалавек, ён усё насіў у сабе. Гэты чэмпіянат Еўропы даўся яму вельмі нялёгка. І вельмі нялёгка далася яму падрыхтоўка да чэмпіянату Еўропы. Былі непаразуменні, недарэчасці”.
На здымках: Юрый Курненін падчас трэніроўкі і прэс-канферэнцыі ў Швецыі
Праз некалькі гадзін у рэпартажы на Еўрарадыё — расповед пра ўнікальны футбольны лёс Курненіна, яго сенсацыйныя галы ў чэмпіянаце Савецкага Саюза і апошнія прыжыццёвыя фота футбольнага майстра.
Фота — fans.by