З-за іранскіх ракет упаў курс долара і узраслі кошты на нафту
Курс амерыканскага долара упаў, а кошты на нафту ўзраслі пасля таго, як на сусветных рынках стала вядома аб выпрабаваннях у Іране ракет сярэдняй дальнасці. У Лондане і Нью-Ёрку барэль нафты каштуе больш за 138 долараў. Іран абвясціў пра новыя выпрабаванні ракет вялікай дальнасці "Шахаб-3"
са звычайнымі боегалоўкамі. Гэтыя мадэрнізаваныя ракеты здольныя
дасягнуць мэты на адлегласці да 2 тыс. км, поўнасцю пакрываючы
тэрыторыю Ізраіля. Пра гэта паведаміў панарабскі тэлеканал Al-Alam.
Адначасова з выпрабаваннем "Шахаб-3" былі выпрабаваныя і ракеты сярэдняй дальнасці. Выпрабаванні можна лічыць адказам Тэгерана на звесткі, што Ізраіль гатовы прыступіць ды планавання ваеннай аперацыі з мэтай знішчыць ядзерныя аб'екты на тэрыторыі ісламскай рэспублікі.
У прэсе называлася нават магчымая дата ізраільскага ўдару - у перыяд паміж прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША 4 лістапада і інаўгурацыяй новага амерыканскага прэзідэнта ў студзені 2009-га, інфармуе сайт bbc.co.uk.