З-за крызіса ўлады перанеслі святкаванне Дня бабра ў Бабруйску

Дзень бабра, які планавалася правесці 21 сакавіка ў Бабруйску, не адбудзецца. Гарадскія ўлады вырашылі перанесці яго на лепшыя часы і перачакаць сусветны фінансавы крызіс.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", Дзень бабра мусіў стаць альтэрнатывай амерыканскаму Дню сурка.

Удзельнікі свята ў Бабруйску хацелі на світанку назіраць за бабрамі ў Беразіне, пасля чаго адбыліся б спаборніцтвы з абраннем лепшага бабра. Такім чынам мясцовыя ўлады спадзяваліся прыцягнуць турыстаў. Аднак за месяц падрыхтаваць свята не ўдалося.