З-за маразоў мінскае "Дынама" вярнулася з Лагойска ў сталіцу
У сувязі з моцнымі маразамі сталічны футбольны клуб "Дынама" вырашыў перабрацца з Лагойска ў Мінск. Да ад'езду на кіпрскі збор спартоўцы будуць трэніравацца на футбольным манежы, паведамляе "Спорт Беларусь". Першая трэніроўка ў манежы прайшла 25 студзеня. Удзел у ёй прынялі практычна ўсе прысутныя на зборы футбалісты. Адсутнічаў толькі Аляксандр Лебедзеў, які атрымаў мікратраўму на адным з папярэдніх заняткаў. Затое далучыўся да каманды Сяргей Кісляк, які вярнуўся з пражскай "Славіі".