З-за матчу БАТЭ — "Ювентус" у Мінску будзе абмежаваны рух транспарту
30 верасня ў раёне стадыёна "Дынама" ў Мінску будзе часова абмяжоўвацца рух транспарту . Гэта звязана з футбольным матчам БАТЭ — "Ювентус". Часовыя абмежаванні будуць уведзеныя на вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава з 21.00 да 22.00 і пасля заканчэння матчу, пакуль цалкам не разыйдуцца гледачы. Таксама аўтамабілям будзе забаронена спыняцца і стаяць на гэтых вуліцах.
БелаПАН
БелаПАН