З-за "нафтавай вайны" кошты на нафтапрадукты падымуцца на 10%?
Канцэрн "Белнафтахім" хоча павысіць унутраныя коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня 2010 года ў сярэднім на 10%. Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання, адпаведны праект загада ужо падрыхтаваны. Па стане на раніцу 20 студзеня загад не падпісаны, бо працягваецца ўзгадненне гэтага рашэння ва ўрадзе. Ініцыятыву канцэрна не падтрымаў шэраг ведамстваў, у прыватнасці, Мінтранс і Мінсельгасхарч, якія чакаюць рост выдаткаў падведамасных прадпрыемстваў.
"Белнафтахім" тлумачыць павышэнне коштаў на нафтапрадукты стратнасцю іх рэалізацыі на ўнутраным рынку і пагаршэннем умоваў экспарту нафтапрадуктаў, які раней дазваляў часткова кампенсаваць страты ад унутраных продажаў.
Дарэчы нагадаем, што з 1 студзеня 2010 года на 9% былі павялічаныя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты.
Павышэнне ўнутраных коштаў на нафтапрадукты знаходзіцца ў кампетэнцыі "Белнафтахіма". Канцэрн не абавязаны ўзгадняць коштавую палітыку з Мінэканомікі, якое з'яўляецца афіцыйным органам коштаўтварэння.