З-за непагадзі адменены авіярэйс з Мінску

Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорту "Мінск".

Адмены і затрымкі рэйсаў звязаныя з рашэннямі авіякампаніяў. Пра гэта Еўрарадыё паінфармаваў начальнік вытворча-дыспетчарскага аддзелу аэрапорту Мікалай Абрамчык. Ён адзначыў, што аэрапорт цяпер працуе ў звычайным рэжыме:

Абрамчык: "Надвор’е складанае, будзем казаць - на мяжы. Але пакуль дазваляе прымаць і выпускаць самалёты".