З-за "палітыкі" ў рэгіёнах Расіі "заціскаюць" вытворчасць мінскіх трактароў?

Сумесная вытворчасць беларускіх трактароў у рэгіёнах Расіі будзе не хутка. Паводле слоў дэпутата Дзярждумы Расіі Аляксея Багаракова, "знешнепалітычныя прычыны", а менавіта — напружаныя адносіны паміж Мінскам і Масквой — з'яўляюцца прычынай таго, што такую вытворчасць будуць "заціскаць". Мінскія трактары не будуць збіраць у Рубцоўску ў Алтайскім краі, сцвярджае дэпутат. Такія ж праблемы ўзнікнуць і ў Хакасіі, Навасібірску і Омску, паведамляе сайт bankfax.ru.

Аляксей Багаракоў кажа, што федэральныя расійскія ўлады вельмі хваравіта рэагуюць на спробы губернатараў весці асабістыя перамовы з Беларуссю і даюць ім "па шыі". Гэта прызнаюць у Мінску, які нядаўна наведваў дэпутат Багаракаў.