З-за спёкі ў гарадах Беларусі будуць перасаджваць дрэвы (фота)
У Бабруйску ад анамальнай спёкі пачало сохнуць лісце на ліпах, каштанах і клёнах. Як распавяла аграном “Бабруйскзеленгасу” Таццяна Аніськова, большасць раслінаў схільныя пазбаўляцца ад лісця дзеля захавання вільгаці. Такім чынам у дрэваў уключаецца працэс самазахавання. “Мы чакаем спецыялістаў з Інстытуту эксперыментальнай батанікі з Мінску, - распавяла Таццяна Аніськова. – Вось яны канчаткова высветляць, з чым звязана высыханне лісця на дрэвах. Але з іх словаў ужо вядома, што сітуацыя падобная па ўсёй краіне. У Мінску падобная экспертыза ўжо праводзілася – стала вядома, што не толькі спёка, але і агульны стан экалогіі апошніх гадоў, прыводзіць да таго, што дрэвы проста не могуць выжыць у нашых гарадах”.
Па словах спецыяліста, зараз усё часцей такія дрэвы спілоўваюць. Замест іх будуць садзіць тыя віды, якія лягчэй пераносяць спёку.
Па словах спецыяліста, зараз усё часцей такія дрэвы спілоўваюць. Замест іх будуць садзіць тыя віды, якія лягчэй пераносяць спёку.