З жодзінскага "Тарпеда" сышла група футбалістаў
Жодзінскае "Тарпеда", якое ў мінулым сезоне чэмпіянату Беларусі па футболе заняло 8-е месца, пакінулі трэнеры і група гульцоў. Трэнер Уладзімір Журавель перайшоў у салігорскі "Шахцёр", а Алег Дулуб папоўніў шэрагі "Мінска".
Абаронца каманды Мікалай Бранфілаў падпісаў кантракт з бабруйскай "Белшынай". Пакінулі каманду ватара Сяргей Сіневіч і абаронца Нукры Манчхава, у якіх скончыліся кантракты з клубам, паведамляе "Спорт Беларусь".
Таксама завяршыўся тэрмін арэнды Максіма Васільева і Ягора Зубовіча — гэтыя два гульцы адправіліся ў свае клубы.