За 1 квартал 2010 года беларускія НПЗ перапрацавалі 3,6 мільёна тон нафты
У першым квартале 2010 года беларускія НПЗ перапрацавалі 3,6 мільёна тон расійскай нафты. "Гэта значна менш, чым было ў мінулым годзе. Але ўвогуле НПЗ з улікам высокай тэхналагічнасці і высокай глыбіні перапрацоўкі здолелі забяспечыць рэнтабельнасць", — заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Разам з тым да цяперашняга часу застаецца "шэраг нявырашаных пытанняў з Расійскай Федэрацыяй". Ужыванне мытных пошлінаў на асобныя прадукты, якія выкарыстоўваюцца падчас перапрацоўкі нафты, "сур'ёзна абцяжарыла", а па асобных пазіцыях "прывяло да поўнага спынення" іх паставак на беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.