За 2009 г. у Беларусі здзейснена 17 нераскрытых забойстваў
Летась у Беларусі адбылося 17 нераскрытых забойстваў. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Генпракуратуры піша газета “Советская Белоруссия”. Колькасць нераскрытых забойстваў у другім паўгоддзі павялічылася. За першае паўгоддзе 2009 г. іх было здзейснена 7, за другое — 10.
Але, напрыклад, у Мінску колькасць нераскрытых забойстваў за апошнія некалькі гадоў паменшылася. Калі ў 2007 г. іх зафіксавана 8, дык у 2008–м — 6, а ў 2009–м — усяго 3.
Але, напрыклад, у Мінску колькасць нераскрытых забойстваў за апошнія некалькі гадоў паменшылася. Калі ў 2007 г. іх зафіксавана 8, дык у 2008–м — 6, а ў 2009–м — усяго 3.