За 5 дзён на Зямлю абрынуцца адразу дзве магнітныя буры

Зямля хутка апынецца ў зоне павышанай інтэнсіўнасці сонечнага ветру, які паходзіць з каранальнай дзіркі на Сонцы. У сувязі з гэтым на планеце адбудзецца рэдкая з'ява - дзве магнітныя буры з інтэрвалам усяго ў некалькі дзён, адна з якіх пачынаецца 27 траўня, другая - 31 траўня, паведамляе onet.pl.

Геамагнітныя буры з рознай інтэнсіўнасцю будуць працягвацца да пачатку чэрвеня. Лічыцца, што яны могуць прыводзіць да збояў у працы сістэм сувязі і навігацыі. А таксама ўплываць на самаадчуванне людзей, выклікаючы галаўны боль, бессань, перапады ціску.

Праўда, многія медыкі лічаць, што ўздзеянне магнітных бураў на здароўе не такое значнае, як паведамляюць СМІ.