За 5 месяцаў у Мінску абакралі амаль 3,5 тысячы аўтамабіляў
За 5 месяцаў 2010 года ў сталіцы Беларусі здзейснена 3307 крадзяжоў з машын. Гэта на 284 менш, чым за гэты ж перыяд летась. Часцей за ўсё, як і раней, здымаюць люстэркі і магнітолы, піша газета "Рэспубліка". Больш за ўсё ад крадзяжоў пакутуюць уладальнікі BMW 3, 5 і 7 серыяў, а таксама Х5 і Х6.
З 3307 крымінальных спраў, распачатых па факце абкрадання аўтамабіля, раскрыта 713, то бок менш за 1/4.
З 3307 крымінальных спраў, распачатых па факце абкрадання аўтамабіля, раскрыта 713, то бок менш за 1/4.