За апошнюю ноч 13 мінчукоў трапілі ў лякарню з абмарожаннямі

За мінулую ноч у лякарню хуткай дапамогі з абмарожаннямі трапілі 13 чалавек. Некаторыя ў цяжкім стане, перадае тэлеканал АНТ.
Сярод тых, хто звярнуўся за дапамогай, у асноўным, мужчыны. Большасць з іх у стане алкагольнага ап'янення. Некаторых на вуліцах падабрала міліцыя.

У найбольш складаных пацыентаў абмаражэнне 4-й ступені. Цяпер лекары робяць усё магчымае, каб пазбегнуць ампутацыі канечнасцяў.