За чатыры месяцы беларусы купілі больш за тону золата

Беларусы ўсё больш купляюць золата. За першыя чатыры месяцы 2008 года ў банках купілі больш за 1050,2 кг золата, альбо 32.365 мерных зліткаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года попыт на золата павялічыўся ў 4,4 разы. Найбольшай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаюцца 10-грамовыя залатыя зліткі. Іх за 4 месяцы прададзена 8746 штук, або 27% агульнай колькасці. 20-грамовых мерных зліткаў было прададзена 7445 штук. Акрамя таго, у студзені-красавіку было набыта 105 зліткаў па 1 кг і 288 па 0,5 кг. Банкі выкупілі назад у насельніцтва 84,35 кг золата.

"Беларускі партызан"