За кіраванне ў нецвярозым стане у жыхара Мінска арыштавалі аўтамабіль

У жыхара Мінска, які другі раз патрапіўся за рулём у нецвярозым стане, арыштавалі аўтамабіль. Таксама яму прызначылі штраф у 17,5 мільёнаў рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы. У выпадку, калі ў прызначаны тэрмін мінчук не выплаціць штраф, аўтамабіль будзе прададзены., паведамляе “Інтэрфакс”.
Дарэчы, яшчэ аднаго жыхара Мінска, паўторна злоўленага п’яным за рулём, суд аштрафаваў на 17,5 мільёнаў і адправіў на лячэнне ад алкагольнай залежнасці.