За Мілінкевіча будуць збіраць подпісы пяць тысяч чалавек?

На такую колькасць разлічвае кіраўніцтва руху "За свабоду". Як паведаміў Радыё "Свабода" намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч, ініцыятыўная група будзе фармавацца ў тры этапы. Першы этап, па словах Губарэвіча, ужо завяршаецца. Падчас яго актывісты руху ў рэгіёнах напісалі заявы пра сваю згоду ўдзельнічаць у ініцыятыўнай групе і запоўнілі анкету. Такіх заяваў ужо больш за тысячу.

На другім этапе група Мілінкевіча плануе працаваць над стварэннем выбарчага блоку. У яго ўвойдуць арганізацыі, якія хочуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча.

На трэцім этапе будзе зварот да шырокіх колаў грамадскасці, якія падтрымліваюць Мілінкевіча, з прапановай далучыцца. Такім чынам, на момант падачы дакументаў у ЦВК ініцыятары разлічваюць скласці групу ў 5—6 тысяч чалавек.