За падробку аўтамабільнага страхавання беларуса могуць пасадзіць на 5 гадоў
За падробку аўтамабільнага страхавання беларус можа атрымаць у Польшчы 5 гадоў зняволення. Пра гэта паведамляе Kurier Poranny. Нагадаем, 32-гадовы беларус быў затрыманы на польска-беларускай мяжы, калі польскія мытнікі заўважылі, што страхаванне транспартнага сродку мужчыны падробленае. Пасля гэтага на месца здарэння была выкліканая паліцыя.
У выніку беларус быў арыштаваны. Зараз за прымітыўную падробку яму прыйдзецца адказваць перад польскім судом.
У выніку беларус быў арыштаваны. Зараз за прымітыўную падробку яму прыйдзецца адказваць перад польскім судом.