За парушэнні падатковага заканадаўства беларусы даплацяць Br 5,0 млрд

За першае паўгоддзе 2007 года адмыслоўцы Міністэрства па налогах і зборах выявіла 264 арганізацыі і 1358 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі патрабаванні заканадаўства. У ппыватнасці, вынайдзеныя парушэнні датычацца беларуска-расійскай дамовы аб прынцыпах збору ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні прац і аказанні паслуг.  Па выніках праверак дадаткова прад'яўлена да выплаты 5,0 млрд. рублёў, у тым ліку падатку на даданую вартасць – 4,3 млрд. рублёў.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні прыцягнута 531 службовая асоба. Агульная сума штрафаў склала 68,9 мільёнаў рублёў.

"АФН"