За паўгода фальшывых еўра стала менш

У першым паўгоддзі 2010 года з абарачэння канфіскавана 387 тысяч фальшывых еўрабанкнот, паведамляе lenta.ru.

Але гэта лічба на 13% стала меншай у параўнанні з леташняй. Самымі папулярнымі фальшыўкамі з'яўляюцца купюры вартасцю 20 і 50 еўра. Менш за ўсё падрабляюць банкноты ў 5 і 500 еўра. Спецыялісты адзначаюць, што працэнт фальшывых еўра не высокі. Усяго ў першым паўгоддзі 2010 года ў звароце знаходзілася 13,2 мільярда еўрабанкнот.