За паўгода на ВІЧ захварэла больш за 450 беларусаў
Сёлета ў Беларусі выяўлена 463 ВІЧ-інфікаваных. Каля 40% з іх, а менавіта 202 чалавекі, жывуць у Гомельскай вобласці. Найбольшы “ўнёсак” у сумную ВІЧ-статыстыку зрабіў Светлагорск – там за студзень-чэрвень 2009 года выяўлена 67 выпадкаў інфекавання. Гэта нават на 4 больш, чым у Мінску. Яшчэ 15 выпадкаў прыпала на Светлагорскі раён.
Тэлеканал СТВ прыводзіць статыстыку і па іншых рэгіёнах Беларусі. Так у Мінскай вобласці выяўлена 66 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у Магілёўскай – 50, у Брэсцкай – 32, у Віцебскай – 30, у Гродзенскай вобласці – 20 выпадкаў.
У траўні агульная колькасць зарэгістраваных у Беларусі выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 10 тысяч чалавек. На 1 ліпена афіцыйная колькасць хворых 10 тысяч 81 чалавек. Адлік вядзецца з 1987 года, калі дыягназ ВІЧ быў пастаўлены першаму беларускаму пацыенту.