За перапіс насельніцтва з кожнага беларуса возьмуць па адным долары

На правядзенне перапісу насельніцтва Беларусі плануецца выдаткаваць да 22 мільярдаў рублёў, уключаючы падрыхтоўчыя мерапрыемствы і выпрабавальны перапіс.
Пра гэта паведаміў міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі на прэс-канферэнцыі ў Маладзечанскім райвыканкаме.

Кошт перапісу, які адбудзецца ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка 2009 года, разлічваўся зыходзячы з 1 долара на кожнага жыхара краіны. Па словах Зіноўскага, у іншых краінах перапіс каштуе ў 1,5-2 разы даражэй.

БЕЛТА