За першае паўгоддзе сёлета асудзілі 29 308 беларусаў

За першае паўгоддзе ў Беларусі асудзілі 29 308 чалавек, паведамляе telegraf.by. З іх толькі каля 2 тысяч чалавек асуджаныя з адтэрміноўкай выканання пакарання, умоўна ці без вызначэння пакарання. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валеры Калінковіч адзначае, што пасля турмы кожны чацвёрты чалавек зноў здзяйсняе злачынства. А вось сярод тых, што атрымаў пакаранне без адбывання зняволення рэцыдываў нашмат меней. Эксперт лічыць, што ўмоўна асуджаныя ўвесь час знаходзяцца пад пагрозай: ім у выпадку новага злачынства давядзецца сесці ў турму. Менавіта гэта прымушае іх быць законапаслухмянымі.