За пяць месяцаў беларусы прапілі больш за 650 мільёнаў долараў
У студзені-траўні 2009 года беларусы купілі моцнага алкаголю і піва на 1 трыльён 856,5 мільярдаў рублёў.
Гэта 12% ад усіх тавараў, набытых намі за гэты час.
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, продаж гарэлкі ў краіне павялічыўся амаль на 3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Беларусы выпілі амаль 4,5 мільёнаў дэкалітраў саракаградуснай, а піва ўдвая больш. А вось вінаў мы сталі піць менш.
А вось продажы пладовых напояў скараціліся на 9,3%, а вінаградных — на 6,5%.
БелаПАН