За разгульны лад жыцця брытанец патрабуе кампенсацыі ад ўрачоў

62-гадовы брытанец Джон Брэдрык патрабуе ад урачоў кампенсацыяў за праматаную маёмасць. Год таму дазнаўшыся, што хворы на рак, пенсіянер праматаў свой дом, машыну, вопратку, праматваючы жыццё ў дарагіх рэстаранах, гатэлях, а таксама ў далёкіх круізах.


Праз год урачы канстатавалі, што пацыент цалкам здаровы, а ў яго на той момант застаўся толькі строй на ўласнае пахаванне.


Урачы “павінныя за гэта заплаціць”, - перакананы “наноў народжаны”.