За смерць зняволенага судзяць супрацоўнікаў СІЗА
Слуханні па справе забойства вязня пачаліся ў судзе Бабруйскага раёна на мінулым тыдні. На лаве абвінавачаных апынуліся былы кантролер СІЗА №5 Бабруйска і памочнік начальніка ізалятара. Першага вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў (пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі), другога — у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (да 6 гадоў пазбаўлення волі), паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".
У Дзяніса Клімачова, які атрымаў трохмесячны тэрмін за няўплату аліментаў і прабыў у зняволенні толькі адзін тыдзень, было зламана восем рэбраў, цела счарнела ад збіцця. Але следства спачатку прыйшло да высновы, што зняволены… сам знайшоў час нанесці сабе жудасныя калецтвы, а памёр з-за вострай недастатковасці кровазвароту.
Пасля серыі артыкулаў у "Камсамолцы" Генеральная пракуратура Беларусі аднавіла расследаванне гэтай справы. Паўторнае следства доўжылася каля двух гадоў.