За спекуляцыю квіткамі на матч БАТЭ — "Ювентус" затрыманыя чатыры студэнты

За спекуляцыю квіткамі на матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) — "Ювентус" (Турын) затрыманыя чатыры студэнты сталічных ВНУ.  Маладыя людзі загадзя набылі ў касах квіткі па 30 тыс. рублёў, а потым спрабавалі прадаць іх па 150 тыс. Спекулянты былі затрыманыя падчас рэйдаў, праведзеных супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУЎС Мінгарвыканкаму.

БелаПАН