За ссечаную елку беларусаў аштрафуюць на 800 долараў
Рэйды па выяўленні незаконнага высякання елак пачнуцца ў Беларусі з панядзелка, 17 снежня. Тых, каго зловяць “на месцы злачынства” ды яшчэ з сякерай у руках,
чакае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (гэта ад 350 тысяч да
1 мільёна 750 тысяч рублёў). Такім чынам максімальнае пакаранне дасягае
800 долараў.
А вось індывідуальных прадпрымальнікаў за незаконнае высяканне пакараюць штрафам у памеры ад 350 тысяч да 7 мільёнаў рублёў. У рэйды пойдуць не толькі працаўнікі лясной гаспадаркі, але і ўзброеныя міліцыянты, інфармуе БелаПАН.