За тыдзень каля Брэста чатыры разы абкрадалі рыбгас

Чатыры разы абкрадалі за тыдзень рыбгас “Сакалова” каля Брэста. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё намеснік начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Васечка:
"З 1 па 7 лістапада выяўлена 4 факты крадзяжу сажалкавай рыбы ў рыбгасе “Сакалова”. Канфіскаваныя 600 метраў сетак, рыбгасу вернутыя 160 кілаграмаў скрадзенай рыбы".

Рыбгас месціцца ў Жабінкаўскім і Маларыцкім раёнах. Усяго ў Брэсцкай вобласці 7 дзяржаўных рыбаводчых прадпрыемстваў, ахова якіх кантралюецца інспекцыяй, сказаў Аляксандр Васечка.