За тыдзень у Мінску на сальманэлёз захварэла 55 чалавек
Дыягназ “сальманэлёз” пастаўлены 39 дарослым і 16 дзецям і падлеткам, якія звярнуліся на мінутым тыдні да медыкаў у сувязі з харчовым атручэннем, паведамляе агенцтва Мінск-навіны. Дарослыя заразіліся збольшага праз тое, што спажывалі сырыя ці кепска прасмажаныя яйкі і курынае мяса. Усяго ж з 12 па 16 ліпеня з вострымі інфекцыямі ў медыцынскія ўстановы сталіцы звярнулася 200 чалавек. Такая ж статыстыка за першы тыдзень ліпеня, але ў параўнанні з канцом чэрвеня гэта значна болей, на 20%.