За ўдзел у масавай бойцы ў Мінску пакаранныя 44 чалавекі

44 чалавекі атрымалі адміністрацыйныя пакаранні за ўдзел у масавай бойцы 30 жніўня. Бойка адбылася на вуліцы Скарыны ў Мінску, каля Дома міласэрнасці. Як інфармуе БелаПАН, удзельнікам масавай бойкі прызначаныя пакаранні ў выглядзе штрафу ад 3 да 25 базавых велічыняў, а таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін ад двух да сямі сутак. Колькі чалавек атрымалі тое ці іншае пакаранне, а таксама ўзрост правапарушальнікаў не паведамляецца.

Нагадаем, што ў бойцы ўдзельнічалі каля 80 чалавек. Прыкладна палова з іх, як потым высвятлілася, былі не мінчукі.

Як паведамляла БЕЛТА, бойку зладзілі фанаты двух футбольных клубаў — "МТЗ-РІПА" і "Дынама-Брэст". За ўдзел у бойцы было затрымана больш за 50 чалавек. У лякарні трапілі каля 10 чалавек.