За выходныя ў Мінску здарылася 161 аварыя

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў сталічнай ДАІ. Падчас чатырох дарожных здарэнняў пацярпелі пешаходы. Чатыры чалавекі атрымалі траўмы.
У адной з аварыяў загінуў мінчук. Трагедыя адбылася ўвечары 5 лістапада. Мужчына ехаў па праспекце Незалежнасці. Пад колы яго машыны зваліўся пешаход, распавяла Еўрарадыё інспектар мінскай ДАІ Лілія Глінская.

Глінская: "Каля 17 гадзінаў мужчына кіраваў аўтамабілям "Iveco". Рухаўся на праспекце Незалежнасці. Здзейсніў наезд на мужчыну, які ўпаў на дарогу справа ад бардзюра. У выніку ДТЗ ад траўмаў мужчына памёр на месцы".