За збіты ў Самалі беларускі самалёт заплацілі амаль мільён долараў
Амаль мільён долараў атрымала кампанія “Трансавіяэкспарт” у якасці страхоўкі за збіты ў сакавіку ў Самалі беларускі самалёт. Прычым кампенсацыю ўдалося атрымаць толькі за другі самалёт, які
пацярпеў авіякатастрофу пасля таго, як у яго патрапіла ракета, выпушчаная
самалійскімі баевікамі. Яшчэ адзін самалёт кампаніі, які таксама
пацярпеў, не быў застрахаваны.
Нагадаем, беларускія грузавыя самалёты ІТ-76 выконвалі ў афрыканскай краіне міратворчую місію ААН.
АНТ
Нагадаем, беларускія грузавыя самалёты ІТ-76 выконвалі ў афрыканскай краіне міратворчую місію ААН.
АНТ