"Забароненая гаворка Някляева" прагучыць увечары на вакзале

6 снежня ў 18 гадзін кандыдат у прэзыдэнты Уладзімер Някляеў выступіць з забароненай прамовай на чыгуначным вакзале ў Мінску. У сваім жывым журнале Някляеў напісаў, што "у дзень, калі ў Мінску праходзіць пралукашэнкаўскі "Усебеларускі народны сход", мы ладзім сваё мерапрыемства - сапраўды народнае".

Акцыя пройдзе ў форме пікету, таму каманда Някляева не падавала заяўку. Пасля прамовы Някляеў абяцае выступ беларускіх музыкаў.