Забойцам "пухавіцкага падпальшчыка" не змякчылі прысуды
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула ў сіле прысуд жыхарам вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Сяргею Аліфяровічу і Ігару Макарэвічу. Як нагадвае БелаПАН, 14 красавіка яны былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве свайго аднавяскоўца, так званага "пухавіцкага падпальшчыка" Мікалая Макарэвіча. Забойства адбылося 31 снежня 2008 года.
Вярхоўны суд вызначыў, што вінаватасць абвінавачваных даказаная і іх дзеянням дадзеная правільная ацэнка. Аліфяровіч быў асуджаны Гомельскім абласным судом на 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму, Макарэвіч — на 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму.
Дарэчы, яшчэ дваіх памочнікаў злачынства, Аляксандра Петручэню і Таццяну Юхневіч, Гомельскі абласны суд прызнаў вінаватымі ва ўкрывальніцтве злачынства. Яны пакараныя абмежаваннем волі ў выглядзе двух і пяці гадоў адпаведна. 9 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда вызваліла Петручэню ад пакарання ў сувязі з амністыяй.